Масты на рамонт, руху няма
Масты на рамонт, руху няма 23 июня На ўчастку Орша — Талачын запланаваны рамонт чыгуначных мастоў. У гэтай сувязі, як паведамілі ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі, з раніцы 25 чэрвеня да апоўдня 26 чэрвеня руху цягнікоў ад станцый Мінск-Пасажырскі, Мінск-Усходні, прыпыначнага пункта Інстытут культуры да станцыі Орша-Цэнтральная не будзе. Цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа адпраўленнем са станцыі Мінск-Усходні і прыпыначнага пункта Інстытут культуры будуць ісці толькі да станцыі Талачын і назад. Перавозкі пасажыраў паміж станцыямі Талачын і Орша-Цэнтральная не будзе. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у даведачных бюро вакзалаў, а таксама на станцыях. А лепш, як раяць чыгуначнікі, ва ўказаныя дні трэба, па магчымасці, устрымацца ад паездак менавіта на цягніках і скарыстацца іншымі відамі транспарту. Сяргей Расолька Звязда 21.06.2014 К списку новостей за 2014 год http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
| Часовой пояс GMT +3, время: 20:05. |
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2026, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot