СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть

СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть (https://scbist.com/)
-   Новости на сети дорог (https://scbist.com/novosti-na-seti-dorog/)
-   -   [Новости БЧ] Чыгунка ўводзіць дадатковыя цягнікі (https://scbist.com/novosti-na-seti-dorog/33625-chygunka-vodz-c-dadatkovyya-cyagn-k.html)

Вы просматриваете версию для печати. Если вы хотите увидеть статью полностью - перейдите по ссылке

Анонимный 11.04.2014 09:04

Чыгунка ўводзіць дадатковыя цягнікі
 
Чыгунка ўводзіць дадатковыя цягнікі


10 апреля

У міжрэгіянальных зносінах будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 679/680 Гомель — Мінск, які адпраў­ляецца з Гомеля ў 15.27 і прыбывае ў Мінск у 19.05. Гэты цягнік прызначаны на 28 красавіка, 1 і 8 мая. У святочны перыяд таксама будуць хадзіць дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній № 632 Мінск — Гомель (28 красавіка і 2 мая), № 638 Мінск — Калінкавічы — Гомель (28 красавіка і 8 мая), № 693 Мінск — Полацк (28 красавіка), № 671/672 Мінск — Брэст — Мінск (1 мая) і іншыя.

У міжнародных зносінах Беларуская чыгунка разам з расійскімі партнёрамі дадаткова прызначыла цяг­нікі па найбольш запатрабаваных маршрутах: Брэст — Масква — Брэст, Мінск — Масква — Мінск, Брэст — Санкт-Пецярбург — Брэст і іншых. Акрамя таго, у святочны перыяд па Беларускай чыгунцы транзітам будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі № 148/147 Калінінград — Масква — Калінінград і № 80/79 Калінінград — Санкт-Пецярбург — Калінінград.

Больш падрабязную інфармацыю аб прызначэнні дадатковых цягнікоў і часе іх адпраўлення можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Сяргей Расолька

http://zviazda.by/2014/04/38185.html

10.04.2014

К списку новостей за 2014 год
http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif




Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги


Часовой пояс GMT +3, время: 10:14.

Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2026, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot


Яндекс.Метрика