СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть

СЦБИСТ - железнодорожный форум, блоги, фотогалерея, социальная сеть (https://scbist.com/)
-   Новости на сети дорог (https://scbist.com/novosti-na-seti-dorog/)
-   -   [Новости БЧ] Транспартнікі гатовыя. Паехалі (https://scbist.com/novosti-na-seti-dorog/33325-transpartn-k-gatovyya-paehal.html)

Вы просматриваете версию для печати. Если вы хотите увидеть статью полностью - перейдите по ссылке

Анонимный 01.04.2014 01:04

Транспартнікі гатовыя. Паехалі
 
Транспартнікі гатовыя. Паехалі


31 марта

У Міністэрстве транспарту і камунікацый на пасяджэнні падкамітэта па пытаннях дарожнага будаўніцтва і транспартнага забеспячэння арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні сёлета чэмпіянату свету па хакеі былі разгледжаны пытанні работы транспарту падчас вышэйназванага мерапрыемства.

….Чыгунка вітае балельшчыкаў

На чыгуначных вакзалах станцый «Мінск-Пасажырскі» і «Брэст-Цэнтральны» з 7 па 25 мая будуць кругласутачна працаваць каардынацыйныя цэнтры для вырашэння пытанняў, звязаныж з сустрэчай-провадамі ўдзельнікаў і гасцей чэмпіянату, якія будуць прыбываць (выбываць) чыгуначным транспартам. Акрамя існуючых міжнародных кас выдзелены дадатковыя спецыялізаваныя касы для продажу білетаў замежным грамадзянам.

Прапрацавана пытанне праезду балельшчыкаў на матчы чэмпіянату ў міжнародных, міжрэгіянальных зносінах, а таксама цягнікамі гарадскіх ліній у мінскім чыгуначным вузле ў прывязцы да пачатку і заканчэння матчаў, нераўнамернасці правядзення спаборніцтваў па днях тыдня і цягам сутак (пяць перыядаў правядзення матчаў). Графік прадугледжвае транспартныя зносіны з Мінскам у перыяд правядзення чэмпіянату: у міжрэгіянальных зносінах сувязь з абласнымі цэнтрамі як рэ- гулярнымі, так і дадатковымі цягнікамі — 43 цягнікі штодзённа; у міжнародных зносінах па маршрутах Вільнюс — Мінск, Рыга — Мінск, Санкт-Пецярбург — Мінск, Масква — Мінск, Яраслаўль — Мінск, Астана — Самара — Мінск, Варшава — Мінск як рэгулярнымі, так і дадатковымі цягнікамі — 34 саставы штодзённа.

Цягнікі гарадскіх ліній мэтавага прызначэння (для забеспячэння праезду балель- шчыкаў непасрэдна на матчы і пасля іх заканчэння, з улікам размяшчэння спартыўных аб'ектаў «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна») будуць хадзіць: з 9 па 20 мая ў зносінах Мінск — «Чыжоўка-Арэна» і Мінск — «Мінск-Арэна» — 9 пар; 22 мая ў тых жа зносінах 6 пар; 24 мая ў зносінах Мінск — «Мінск-Арэна» — 6 пар; 25 мая ў зносінах Мінск — «Мінск-Арэна» — 6 пар.

Графік цягнікоў гарадскіх ліній прадугледжвае інтэрвальнасць іх курсіравання ў 10-15 хвілін, троххвілінную стаянку на прыпыначных пунктах «Масюкоўшчына» і «Лошыца» для пасадкі і высадкі балельшчыкаў. Таксама графікам руху цягнікоў гарадскіх ліній прадугледжваецца і скразны рух у зносінах Ждановічы — Мінск-Пасажырскі — Калядзічы.

На чыгуначных вакзалах станцый «Брэст-Цэнтральны», «Гродна» размешчаны элементы прасторавай навігацыі з інфармацыяй на англійскай мове, якая дазволіць арыен- тавацца на аб'ектах транспарту. На вакзале станцыі «Мінск-Пасажырскі», прыпыначных пунктах «Масюкоўшчына» і «Лошыца» прыведзены ў адпаведнасць інфармацыйныя паказальнікі ў частцы адлюстравання піктаграм і тэкставай інфармацыі на беларускай і англійскай мовах.

На вакзале станцыі «Мінск-Пасажырскі» мадэрнізавана інфармацыйнае табло ў размеркавальным вестыбюлі вакзала з вывадам інфармацыі аб раскладзе руху цягнікоў на англійскай мове. У зале чакання мадэрнізавана інфармацыйная сістэма, устаноўлены сучасныя табло візуальнай інфармацыі са звесткамі на рускай і англійскай мовах.

Графік цягнікоў гарадскіх лінііі прадугледжваеінтэрвальнасць іх курсіравання ў 10-15 хвілін, троххвілінную стаянку на прыпыначных пунктах «Масюкоўшчына» і «Лошыца» для пасадкі і высадкі балельшчыкаў.

… Работнікі ДП «Мінсктранс», Нацыянальнага аэрапорта Мінск, станцый «Мінск-Пасажырскі» і «Брэст-Цэнтральны» прайшлі навучанне на курсах англійскай мовы. Выдадзены спецыяльныя размоўнікі для персаналу Беларускай чыгункі, работнікаў naвeтpaнага і аўтамабільнага транспарту. На вакзалах станцый «Мінск-Пасажырскі», «Брэст-Цэнтральны» і «Гродна» аб'явы, звязаныя з прыбыццём і адпраўленнем цягнікоў міжнародных зносін, вядуцца на беларускай, pycкай і англійскай мовах.

На 18 прыпыначных пунктах гарадскога пасажырскага транспарту Мінска, прылеглых да месцаў правядзення спаборніцтваў, устаноўлены інфармацыйныя электронныя табло з адлюстраваннем інфармацыі на рускай і англійскай мовах.

Статья дана в сокращении

 

Сяргей Расолька

Звязда

29.03.2014

К списку новостей за 2014 год
http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif




Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги


Часовой пояс GMT +3, время: 02:49.

Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2026, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot


Яндекс.Метрика