Вакзал для спадарожніка
Вакзал для спадарожніка 13 декабря У будучым спадарожніку Мінска, мястэчку Рудзенск, скончылася рэканструкцыя чыгуначнага прыпыначнага пункта. Адноўлены будынак вакзала ўжо прымае пасажыраў. — Кожныя суткі на станцыі прадаецца каля тысячы квіткоў, — расказвае Вольга Доўгая, начальнік станцыі «Рудзенск». — Людзі едуць на працу ў пасёлкі, што знаходзяцца побач. Вялікая колькасць жыхароў Рудзенска працуе ў сталіцы. Таму магчымасць камфортнай паездкі, якая пачынаецца з набыцця квітка, — гэта крок насустрач пасажырам. Работы па аднаўленні прыпыначнага пункта пачаліся ў красавіку бягучага года. Падчас рэканструкцыі быў цалкам зменены перон, зроблены падземныя выхады да платформаў, зала чакання стала цёплай і ўтульнай. Любоў Бяляева http://zviazda.by/2013/12/25278.html 13.12.2013 К списку новостей за 2013 год http://pixel.quantserve.com/pixel/p-89EKCgBk8MZdE.gif Новость предоставлена пресс-службой Белорусской железной дороги |
| Часовой пояс GMT +3, время: 02:42. |
Powered by vBulletin® Version 3.8.1
Copyright ©2000 - 2026, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot